BE RU EN

Чэхія адмовіла Лукашэнку ў легітымнасці

  • 23.09.2020, 15:34

Беларуская грамадзянская супольнасць атрымае поўную падтрымку гэтай краіны.

Чэхія не прызнала Лукашэнку легітымным кіраўніком, паведамляе «Еўрарадыё».

«Выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі. Такім чынам, вынік нелегітымны, таму сённяшняя інаўгурацыя Лукашэнкі таксама нелегітымная. Беларуская грамадзянская супольнасць мае поўную падтрымку Чэхіі. Беларусы заслугоўваюць свабоды», - заявіў міністр замежных спраў Чэшскай рэспублікі Томаш Петржычак.

Апошнія навіны