BE RU EN

Студэнтка БНТУ выйшла на адзіночны пікет

  • 23.09.2020, 15:01

Яна пратэстуе супраць новага загаду кіраўніцтва ўніверсітэта.

Студэнтка Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта выйшла на адзіночны пікет супраць новага загаду кіраўніцтва ўніверсітэта, піша Студэнцкая ініцыятыўная група:

- Перфоманс сімвалізуе, як рэктарат заплюшчвае вочы на артыкулы Канстытуцыі 28, 33 і 53 у дачыненні да супрацоўнікаў. Студэнтка выступае супраць умяшання ў асабістае жыццё выкладчыкаў, а таксама дыскрымінацыю за думкі і перакананні. Для навучэнцаў не важна, якой палітычнай пазіцыі прытрымліваюцца супрацоўнікі, гэты факт і падкрэсліваюць розныя букеты ў руках.

Апошнія навіны