BE RU EN

Лукашэнка цішком правёў «інаўгурацыю»

  • 23.09.2020, 10:46

(абноўлена) Саша-таракан ведае, што за яго ніхто не галасаваў.

Сёння Telegram-канал «Баста!» паведаміў пра тое, што Лукашэнка збіраецца цішком правесці «інаўгурацыю». Улады перацялі ўвесь цэнтр Менска, палац Лукашэнкі і выключылі мабільны інтэрнэт у горадзе. Пасля таго, як картэж дыктатара па пустым горадзе даехаў да палаца, БелТА паведаміла, што «інаўгурацыя» адбылася.

Нагадаем, што са звестак экзітполаў на выбарах прэзідэнта Беларусі Святлана Ціханоўская набрала блізу 80%, Лукашэнка - блізу 10%.

Паглядзіце, як узурпатар цішком ехаў да палаца на таемную «інаўгурацыю».

Картэж Лукашэнкі ехаў па пустым горадзе.

Праз перакрыццё праспекта Незалежнасці і не толькі ў Менску ўтварыліся заторы на сем балаў.

Цікавы кадр: картэж Лукашэнкі едзе каля намаляванага на дарозе бел-чырвона-белага сцяга.

Апошнія навіны