BE RU EN

Старшыня МЗС ЕЗ агучыў асноўныя крокі што да рэжыму Лукашэнкі

  • 22.09.2020, 20:08

Жазэп Барэль адзначыў мужнасць беларусаў, якія патрабуюць дэмакратычных перамен.

Кіраўнік дыпламатычнага ведамства ЕЗ Жазэп Барэль заявіў, што беларусы мужна патрабуюць дэмакратычных перамен і Еўразвяз павінен стаць на іх бок. Пра гэта паведамляецца ў яго блогу на афіцыйным сайце ЕЗ.

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль прапануе чатыры галоўныя крокі, якія абмяркоўваліся на нарадзе кіраўнікоў дыпламатычных ведамстваў краін ЕЗ:

- Увесці санкцыі супраць 40 асоб, датычных да фальсіфікацый выбараў і гвалту, а таксама сканцэнтравацца на стварэнні ўмоў для нацыянальнага дыялогу.

- Накіраваць у Менск місіі экспэртаў АБСЕ з мэтай пошуку фактаў парушэнняў правоў чалавека. Барэль заявіў, што гатовы паехаць у Менск, але Лукашэнка адмаўляецца ўзаемадзейнічаць з ЕЗ на любым узроўні.

- Падтрымаць грамадзянскую супольнасць у Беларусі, перагледзець ўзаемаадносіны Беларусі і ЕЗ, у тым ліку і ў рамках Усходняга партнёрства. Еўразвяз плануе падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ ў Беларусі, павялічыць кантакты са студэнтамі і спрыяць студэнцкаму абмену з ЕЗ.

- Падтрымаць беларусаў фінансава. Еўракамісія ўжо выдзеліла 53 мільёны еўра на падтрымку беларусаў.

21 верасня на сустрэчы міністраў замежных спраў краін-сябраў ЕЗ у Брусэлі не прынялі рашэнне па санкцыях, бо для гэтага трэба прыняць рашэнне аднагалосна, але Кіпр выступіў супраць.

Апошнія навіны