BE RU EN

ЗША і Еўразвяз хочуць разам заявіць пра санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

  • 18.09.2020, 17:44

Санкцыі абвесцяць ужо на наступным тыдні.

ЗША і ЕЗ могуць на наступным тыдні зрабіць супольную заяву пра новыя санкцыі супраць беларускіх уладаў. Як паведамляе ТАСС, пра гэта заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Джордж Кент.

«Наш намер палягае ў тым, каб зрабіць скаардынаваную заяву (...) у пачатку або ў сярэдзіне наступнага тыдня», - сказаў ён.

Раней Еўрапарламент адмовіўся прызнаваць вынікі выбараў у Беларусі, заклікаў Еўразвяз увесці санкцыі супраць Лукашэнкі і выступіў за паўторныя выбары пад міжнародным назіраннем.

Апошнія навіны