BE RU EN

ФБР: Расея ўмешваецца ў выбары ў ЗША, што маюць адбыцца

  • 17.09.2020, 21:12

Кіраўнік ведамства выказаў занепакоенасць з нагоды «пастаяннай плыні дэзінфармацыі».

Дырэктар ФБР Крыстафер Рэй у чацвер папярэдзіў, што Расея ўмешваецца ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША, што маюць адбыцца, шляхам распаўсюджвання дэзінфармацыі, накіраванай супраць дэмакрата Джо Байдэна, а таксама спрабуе падарваць давер амерыканцаў да выбарчага працэсу, паведамляе «Голос Америки».

Масква таксама спрабуе падарваць аўтарытэт амерыканскага істэблішменту, які яна ўважае антырасейскім, заявіў Рэй, выступаючы ў Камітэце ўнутранай бяспекі Палаты прадстаўнікоў.

У слуханнях таксама ўдзельнічаюць в.а. кіраўніка Міністэрства ўнутранай бяспекі Чад Вулф і дырэктар Нацыянальнага Контртэрарыстычнага цэнтра Крыстафер Мілер.

Са слоў Рэя, найбольшую занепакоенасць выклікае «пастаянны паток дэзінфармацыі», які можа падарваць давер да вынікаў выбараў.

7 жніўня дырэктар Нацыянальнага цэнтра контрвыведкі і бяспекі папярэдзіў, што Расея, Кітай і Іран спрабуюць умяшацца ў выбары, што маюць адбыцца.

Апошнія навіны