BE RU EN

У нядзелю будзе да +29°С

  • 8.08.2020, 18:50

Прагноз надвор'я на 9-10 жніўня.

9 жніўня ўночы яшчэ пераважна без ападкаў, удзень месцамі пройдуць кароткія летнія дажджы з навальніцамі. Уночы і раніцай дзе-нідзе магчымы слабыя туманы. Вецер паўночнай чвэрці слабы да сярэдняга, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўночы +12.. +17°С, удзень +24.. +29°С, піша pogoda.by.

10 жніўня захаваецца камфортнае цёплае летняе надвор'е. Чакаецца пераменная воблачнасць. Уночы пераважна без ападкаў, удзень месцамі пройдуць кароткія летнія дажджы з навальніцамі. Уночы і раніцай у нізкіх месцах магчымы непрацяглы туман. Вецер паўночнай чвэрці слабы да сярэдняга, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўночы +12.. +17°С, удзень +24.. +29°С.

Апошнія навіны