BE RU EN

Названы прадукт, які паляпшае настрой

  • 5.08.2020, 18:32

У склад гэтага прадукту ўваходзіць вялікая колькасць вітамінаў, фоліевая кіслата і шмат мінералаў.

Карысныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў мякаці дыні, дабратворна ўплываюць на нервовую сістэму і спрыяюць паляпшэнню настрою, распавяла АГН «Масква» галоўная пазаштатная спецыялістка дыетолаг маскоўскага дэпартамента аховы здароўя Антаніна Старадубава, паведамляе ria.ru.

Ірына патлумачыла, што ў склад дыні ўваходзіць вялікая колькасць вітамінаў, фоліевая кіслата, бэта-карацін і шмат мінералаў. Дзякуючы гэтаму набору, прадукт таксама мае антыаксідантнае дзеянне, паляпшае працу сэрцава-судзіннай сістэмы і з'яўляецца прафілактыкай атэрасклерозу і анкалагічных захворванняў, дадала яна.

Аднак, Старадубава нагадала, што ўжываць дыню трэба з розумам і толькі пры адсутнасці супрацьпаказанняў.

«Трэба памятаць, што нават самы карысны прадукт можа быць небяспечны. З улікам таго, што дыня мае высокі глікемічны індэкс, рэкамендуецца за дзень з'ядаць не больш за 300-400 грамаў (два-тры кавалачкі). Злоўжыванне можа прывесці да лішняй вагі і атлусцення» , - сказала на заканчэнне лекарка.

Апошнія навіны