BE RU EN

Прагноз The Economist паказвае перавагу Байдэна за тры месяцы да выбараў прэзідэнта ЗША

  • 3.08.2020, 19:11

Для Трампа прагноз па-ранейшаму несуцяшальны.

Роўна за тры месяцы да прызначанай даты выбараў прэзідэнта ЗША, прагноз часопіса The Economist дае патэнцыйнаму кандыдату ў прэзідэнты ад дэмакратычнай партый Джо Байдэну 91% шанцаў на перамогу ў калегіі выбарцаў і больш за 99% на перамогу ва ўсеагульным галасаванні. Звесткі апытанняў паказваюць упэўненую перавагу Байдэна над прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, паведамляе zn.ua.

Аналіз звестак апытанняў, эканомікі і дэмаграфічных паказчыкаў для прагназавання выбараў у ЗША ў 2020 годзе паказвае, што Байдэн можа набраць 347 галасоў выбарцаў. Гэта на 16 больш, чым у пачатку лета.

Для перамогі на выбарах прэзідэнта кандыдату неабходна набраць 270 галасоў з 538. І шанцы Байдэна толькі павялічваюцца. Трампу прагназуюць 191 голас калегіі. І крывая прэзідэнта ідзе ўніз.

Для Трампа прагноз несуцяшальны. Яму даюць усяго восем адсоткаў на перамогу ў калегіі выбарцаў і менш за адзін працэнт на перамогу ў агульнанацыянальным галасаванні.

Нагадаем, што Байдэн паабяцаў выбраць жанчыну ў напарнікі па выбарах, якая зможа стаць віцэ-прэзідэнтам у выпадку яго перамогі. Элізабэт Уорэн, Грэтхен Уітмер, і нават Мішэль Абама ў спісе тых, каго Байдэн мог бы выбраць сваёй напарніцай у ролі патэнцыйнага віцэ-прэзідэнта ЗША. Аднак амерыканскія медыя раней пісалі, што Мішэль Абама не хоча быць віцэ-прэзідэнтам ЗША.

Апошнія навіны