BE RU EN

Яшчэ адзін беларускі футбаліст арыштаваны на 15 дзён

  • 13.08.2020, 20:24

Ён быў затрыманы ў Менску 11 жніўня.

Паўабаронца «СМІаўтатранс» Раман Дурко арыштаваны на 15 дзён.

Ён быў затрыманы ў Менску 11 жніўня, паведамляе «Прессбол».

У Беларусі пасля выбараў прэзідэнта ўжо пяты дзень запар працягваюцца пратэсты.

Раней быў асуджаны нападнік БАТЭ Антон Сарока.

Апошнія навіны