BE RU EN

Выбары ў Польшчы: 11% яшчэ не вызначыліся, за каго галасаваць

  • 9.07.2020, 12:25

Абодва кандыдаты ў прэзідэнты маюць практычна роўныя шанцы на перамогу.

Падтрымка кандыдатаў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы адрозніваецца толькі на 1%, а 11% яшчэ не вызначыліся з выбарам.

Як піша "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Onet, такія апошнія вынікі даследавання грамадскай думкі ад Kantar.

81% апытаных збіраюцца галасаваць у другім туры прэзідэнцкіх выбараў, з іх 53% дакладна ўпэўненыя, што прыйдуць на ўчастак. Не збіраюцца ўдзельнічаць у выбарах 13%, а 6% - яшчэ не вызначыліся.

Сярод выбарцаў, якія збіраюцца галасаваць, 45% збіраюцца падтрымаць кандыдата ад "Грамадзянскай платформы" і мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага.

Дзейны прэзідэнт Анджэй Дуда адстае ў межах статыстычнай хібнасці - за яго збіраюцца галасаваць 44% апытаных.

Яшчэ 11% рэспандэнтаў яшчэ не вызначыліся, за каго галасаваць. Менавіта іх галасы стануць вызначальнымі 12 ліпеня.

Kantar адзначае, што на ўчасткі можа прыйсці менш людзей, чым тыя, хто задэклараваў такі намер падчас апытання.

ГЭтае даследаванне праводзілася ў перыяд з 3 да 8 ліпеня. Усяго апыталі 978 чалавек ва ўзросце ад 18 гадоў.

Нагадаем, Дуда перамог у першым туры, набраўшы 43,5% галасоў. Рафал Тшаскоўскі быў другім з 30,5%. Прыход склаў 64,5%.

Апошнія навіны