BE RU EN

У чацвер у Беларусі чакаецца да +22 градусаў

  • 8.07.2020, 18:04

Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.

Кароткачасовыя дажджы чакаюцца месцамі па Беларусі 9 ліпеня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні, уначы слабы, удзень 4-9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-12 градусаў вышэй за нуль, удзень - 16-22 градусы цяпла.

Апошнія навіны