BE RU EN

Кантакты 1-га ўзроўню ў Берасці і Гародні па-ранейшаму не могуць зрабіць тэсты на COVID-19

  • 5.07.2020, 16:24

Нават за грошы.

- Быў у паліклініцы перад выходнымі, - піша тэлеграм-каналу «Баста» чытач з Берасця. - Адна медсястра пры мне адразу на двух лістках непрацаздольнасці пячаць ставіла: адзін закрылі, другі адразу адкрылі. Пытаўся, ці будуць платныя тэсты. Адказалі, што тэстаў няма і, хутчэй за ўсё, не будзе. Нават платных.

- Жыву ў Гародні, кантакт першага ўзроўню, - піша яшчэ адзін чытач. - Сваяк на самаізаляцыі з пацверджаным дыягназам. Хацеў зрабіць тэст, каб зразумець хаця б, чаго чакаць. Спытаў у лекара, які прыязджаў на праверку. Адказаў, маўляў, чакайце, пакуль тэстаў не будзе. Вам, кажа, яшчэ пашанцавала - не ўсім робяць, хто з сімптомамі каранавіруса.

Апошнія навіны