BE RU EN

У шасці найбуйнейшых банках Беларусі прызначылі прадстаўнікоў дзяржавы

  • 17.07.2020, 15:31

Выйшла пастанова Саўміна.

Савет міністраў і Нацыянальны банк Беларусі прынялі пастанову №419/15, якой прызначылі прадстаўнікоў дзяржавы ў шасці найбуйнейшых банках, паведамляе onliner.by.

У якіх банках прызначылі прадстаўнікоў і з чым гэта звязанае?

Саўмін і Нацбанк прынялі пастанову ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі ад 19 лютага 2008 года №100 «Аб некаторых пытаннях уладальніцкага нагляду».

Гэты ўказ прадугледжвае права (але не абавязак) прызначаць прадстаўнікоў дзяржавы ў тых арганізацыях і на тых прадпрыемствах, дзе ёсць доля дзяржавы. Прычым, усё адно, вялікая гэта доля ці не.

Напрыклад, з усіх банкаў з доляй дзяржуласнасці ў «Белгазпрамбанка» яна самая маленькая - 0,097%. Але нават такі адсотак дазволіў прызначыць прадстаўніка - міністра энэргетыкі. Нагадаем, 15 чэрвеня ў банку ўвялі часовую адміністрацыю, на чале якой знаходзіцца Надзея Ермакова.

98,76% «Беларусбанка» належыць дзяржаве. Яго прадстаўнікамі тут будуць намеснік міністра фінансаў Уладзіслаў Татарыновіч і намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч.

91,3% акцый «Белаграпрамбанка» з'яўляюцца дзяржаўнымі. Тут прадстаўнікамі дзяржавы сталі міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко, кіраўнік Мінфіна Юрый Селіверстаў і намесніца міністра эканомікі Анжэліка Нікіціна.

86,29% «Белінвестбанка» належыць дзяржаве. Сюды прызначылі прадстаўніком намесніка міністра фінансаў Андрэя Белкаўца і старшыню Дзяржкаммаёмасці Дзмітрыя Матусевіча.

15,55% акцый «Тэхнабанка» таксама ў дзяржуласнасці. Таму тут прадстаўнік - першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар.

6,31% акцый «Прыёрбанка» таксама належаць Беларусі. Таму тут дзяржаўным прадстаўніком будзе старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч.

Галоўнае пытанне, якое ўсіх хвалюе, чаму спатрэбілася прызначаць новых прадстаўнікоў дзяржавы?

Апошнія навіны