BE RU EN

Беларусы выйшлі да Галоўпаштамту і цэнтральнага вакзала ў Менску

  • 15.07.2020, 19:36

Аўтамабілісты актыўна сігналяць.

Беларусы другі дзень запар выходзяць на вуліцы і плошчы гарадоў на падтрымку незарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты.

Сёння дамагацца справядлівасці і выходзіць на пратэсты людзей заклікаў кандыдат у прэзідэнты Валерый Цапкала. У інтэрнэце і сацыяльных сетках многія ўдзельнікі учорашніх акцый таксама заклікалі беларусаў выйсці на цэнтральныя вуліцы і плошчы сваіх гарадоў сёння а 19.00.

Частка людзей сабралася сёння ў раёне Галоўпаштамта, частка - каля цэнтральнага чыгуначнага вакзала ў Менску, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Сёння - першы дзень дазволенага этапу агітацыі за кандыдатаў у прэзідэнты. Людзі вырашылі скарыстацца сваім законным правам на легальныя пікеты.

Апошнія навіны