BE RU EN

Ніхто не хоча мець стасункаў з Тараканам

  • 10.07.2020, 17:22

Еўрапейскія паслы праігнаравалі лукашэнкаўскае каранасвята «Купалле ў Александрыі».

Большасць паслоў краін - чальцоў Еўразвязу не прынялі запрашэння Лукашэнкі на свята «Купалле ў Александрыі», якое пройдзе ў гэтыя выходныя. Пра гэта tut.by распавялі некалькі не звязаных паміж сабой крыніц.

Запрашэнні на Купалле атрымалі кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, якія працуюць у Беларусі. На сёння вядома, што ў свяце плануюць узяць удзел пасол Расеі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, прадстаўнік ад Вугоршчыны і часовы павераны ў справах Сербіі. Большасць паслоў краін - чальцоў Еўразвязу, а таксама прадстаўнік ААН у Беларусі запрашэнне не прынялі.

Еўразвяз цяпер вельмі пільна назірае за ходам перадвыбарнай кампаніі ў Беларусі і ўжо зрабіў некалькі сур'ёзных заяў. 19 чэрвеня, праз дзень пасля затрымання прэтэндэнта ў прэзідэнты, ЕЗ заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць Віктара Бабарыку і ягонага сына Эдуарда. З таго часу ў Еўрапарламенце неаднойчы разглядалі сітуацыю ў Беларусі.

7 ліпеня ў Еўрапарламенце прагучала, што Еўразвяз можа скараціць фінансавую дапамогу і ўвесці санкцыі, калі сітуацыя ў Беларусі не нармалізуецца.

Апошнія навіны