BE RU EN

Ва Украіне запрацавала аўтаматычнае налічэнне пенсій

  • 1.07.2020, 19:38

Цяпер украінцам не трэба звяртацца і асабіста наведваць органы Пенсійнага фонду.

Пенсійны фонд з 1 ліпеня ўвёў паслугу аўтаматычнага прызначэння пенсіі, паведамляецца на старонцы ведамства ў Facebook.

«З 1 ліпеня Пенсійны фонд Украіны ўкараніў новую сэрвісную паслугу - аўтаматычнае прызначэнне пенсіі. Пенсія прызначаецца аўтаматычна пры дасягненні пенсійнага ўзросту. Пры гэтым няма неабходнасці дадаткова звяртацца і асабіста наведваць органы Пенсійнага фонду», - гаворыцца ў паведамленні.

Сэрвіс дазваляе падаць усю неабходную для прызначэння пенсіі інфармацыю загадзя і правесці праверку наяўных у Пенсійным фондзе звестак.

У ПФУ адзначылі, што паслуга падаецца сродкамі вэб-парталу з выкарыстаннем кваліфікаванага электроннага подпісу (КЭП).

Так, карыстальнік, які не з'яўляецца пенсіянерам і які аўтарызаваўся на вэб-партале Фонду з дапамогай КЭП робіць наступнае:

запаўняе атрыбуты анкеты (заява; агульныя звесткі; звесткі дакумента, які сведчыць асобу, адрас пражывання і рэгістрацыі; звесткі адносна абранага спосабу выплаты прызначанай пенсіі і атрымання пенсійнага пасведчання),

прыкладае сканаваныя копіі дакументаў (абавязковыя і тыя, якія лічыць неабходным падаць) для пацверджання яго права на пэўныя даплаты і льготы);

падпісвае анкету-заяву КЭП і накіроўвае яе ў орган Фонду.

Паводле вынікаў апрацоўкі анкеты-заявы карыстальнік атрымае інфармацыю аб аўтаматычным прызначэнні пенсіі, пра дату атрымання і суму пенсіі з дапамогай СМС паведамлення, сродкамі вэб-партала і праз мабільны дадатак.

Апошнія навіны