BE RU EN

Перапалоханы Лукашэнка абяцае страляць у мірных беларусаў, як у Андыжане

  • 5.06.2020, 8:01

Патрэбны неадкладны арышт звар'яцелага злачынцы.

Выступаючы на нарадзе перад новым складам урада, Лукашэнка заявіў наступнае:

«Нарэшце, ніхто не ведае, як мой сябар Рахмон з кулямётам наперавес хадзіў у сталіцу Таджыкістана Душанбэ, каб навесці парадак, колькі загінула там людзей, як з барадачамі змагаліся.

Забыліся, як былы прэзідэнт Карымаў у Андыжане здушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек. Усе асуджалі яго, а калі памёр - на каленях стаялі, галасілі-плакалі. Мы гэтага не перажылі, таму мы гэтага разумець не хочам - некаторыя. Ну, дык мы нагадаем», - падае словы Лукашэнкі ягонае прэс-служба.

Дыктатар стаў смяротна небяспечны для ўсіх, патрэбны неадкладны арышт звар'яцелага злачынцы.

Апошнія навіны