BE RU EN

Віктар Бабарыка: Мы сабралі амаль 100 тысяч подпісаў

  • 2.06.2020, 9:27

Экс-старшыня «Белгазпрамбанка» заявіў, што накіраваны на мільён подпісаў.

Ініцыятыўная група Віктара Бабарыкі сабрала за няпоўныя два тыдні амаль 100 тысяч подпісаў. Пра гэта экс-банкір, прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду паведаміў у «Фэйсбуку».

«Працягваецца збор подпісаў, і мы ўжо ўшчыльную наблізіліся да ўзяцця першага бар'ера на 100.000! Але я ўпэўнены: мы можам значна больш! Наша мэта – 1 000 000!» - напісаў палітык.

100 тысяч подпісаў - неабходны мінімум для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты.

Збор подпісаў за вылучэнне палітыкаў кандыдатамі ў прэзідэнты будзе доўжыцца да 19 чэрвеня.

Апошнія навіны