BE RU EN

Вераніка Цапкала падтрымала Святлану Ціханоўскую

  • 30.05.2020, 16:55

Таксама Валерый Цапкала і ягоная жонка паставілі за яе подпісы.

Вераніка Цапкала, жонка Валерыя Цапкалы, што вылучаецца ў прэзідэнты, у сваім Instagram выказала падтрымку Святлане Ціханоўскай.

Таксама Валер Цапкала з жонкай пакінулі свае подпісы ў яе падтрымку.

29 траўня ў Горадні на пікеце збору подпісаў у падтрымку кандыдаткі пратэсту Святланы Ціханоўскай затрымалі яе мужа і кіраўніка ініцыятыўнай групы блогера Сяргея Ціханоўскага.

Найлепшая падтрымка для арыштаванага ў Горадні блогера Youtube-канала «Краіна для Жыцця» Сяргея Ціханоўскага - прысутнасць на пікетах, якія праводзяцца па ўсёй краіне ў яго падтрымку.

Падрабязны расклад пікетаў у Менску і рэгіёнах Беларусі на 30 і 31 траўня глядзіце тут.

Сайт Charter97.org заклікае ўсіх выконваць меры сацыяльнай дыстанцыі.

Апошнія навіны