BE RU EN

У жыхароў Еўразвязу выявілі «парадокс аптымізму» ў поглядах на будучыню

  • 28.05.2020, 15:37

Часцей за ўсё гэты парадокс назіраецца ў Нямеччыны і Гішпаніі.

Большасць жыхароў Еўрапейскага Звязу з аптымізмам глядзяць ва ўласную будучыню, аднак негатыўна ацэньваюць будучыню сваіх краінаў. Такія звесткі пададзеныя ў выніках апытання нямецкага Фонду Бертэльсмана (Bertelsmann Stiftung), "Парадокс аптымізму", апублікаваных у чацвер, 28 траўня, паведамляе dw.com.

Падобны парадокс назіраецца ва ўсіх 27 дзяржаваў Еўразвязу, але ў рознай ступені, адзначаюць аўтары.

Так, амаль дзве траціны (65 адсоткаў) апытаных у Нямеччыне аптымістычна бачаць сваю будучыню, але толькі 44 адсоткі рэспандэнтаў аналагічным чынам ацэньваюць будучыню Федэратыўнай Рэспублікі. Падобнае моцнае разыходжанне паміж асабістымі і грамадскімі чаканнямі даследнікі выявілі толькі ў Гішпаніі.

На думку складальнікаў апытання, схільнасць людзей больш давяраць уласным сілам, чым грамадству, мае палітычныя наступствы, якія можна ў значнай ступені назіраць ужо падчас пандэміі COVID-19. Аўтары мяркуюць, што крызіс, выкліканы каранавірусам SARS-CoV-2, узмоцніць выяўленую тэндэнцыю. Грамадскі песімізм можа ўзмацніцца ў святле эканамічных наступстваў пандэміі, нават калі грамадзяне задаволеныя тым, як іх ўрады спраўляюцца з крызісам, адзначаецца ў выніках апытання, праведзенага сярод 13 000 жыхароў усіх краінаў ЕЗ.

Апошнія навіны