BE RU EN

Ігара Сечына перапрызначылі кіраўніком «Раснафты»

  • 22.05.2020, 12:27

На падаўжэнні ягоных паўнамоцтваў намагаў урад РФ.

Рада дырэктараў «Раснафты» зацвердзіла прызначэнне Ігара Сечына галоўным выканаўчым дырэктарам кампаніі яшчэ на 5 гадоў. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Раней расейскі ўрад прыняў дырэктывы, якія абавязваюць чальцоў рады кампаніі, якія прадстаўляюць інтарэсы дзяржавы, галасаваць за падаўжэнне паўнамоцтваў Сечына.

У пачатку траўня Сечын падчас сустрэчы з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным папрасіў прыняць захады падтрымкі для нафтагазавай галіны ва ўмовах «драматычнага стану» глабальнага рынку праз пандэмію і падзенне коштаў на нафту.

Нагадаем, што Сечын з 2004 года займаў пасаду старшыні рады дырэктараў «Раснафты», а ў 2012 узначаліў кампанію, падпісаўшы кантракт на тры гады. У 2015 годзе кантракт працягнулі на пяць гадоў.

Апошнія навіны