BE RU EN

Каранавірус выяўлены ў двух трэнераў «Тарпеда-БелАЗ»

  • 21.05.2020, 20:13

У аднаго з іх хвароба працякае ў цяжкай форме.

Акрамя брамніка жодзінскага «Тарпеда» Уладзіміра Бушмы і паўабаронцы Міхаіла Афанасьева, каранавірусам заразіліся і два трэнеры клуба, паведамляе «Прессбол».

У Сяргея Зяневіча хвароба працякае ў цяжкай форме, ён шпіталізаваны і праходзіць лячэнне ў бальніцы.

Раней паведамлялася, што падазрэнне на COVID-19 таксама ў паўабаронцы Андрэя Хачатурана і абаронцы Максіма Бардачова. Абодва прапускаюць сённяшні матч супраць «Нёмана».

Раней АБФФ заяўляла пра тое, што ў выпадку пагаршэння сітуацыі, арганізацыя прыме неабходныя захады. Раней былі перанесеныя два матчы з удзелам «Менска», у складзе якога падазрэнне на каранавірус у Яўгена Чагоўца.

Апошнія навіны