BE RU EN

Трамп: Злучаныя Штаты Амерыкі працуюць над вакцынай ад COVID-19 супольна з Індыяй

  • 16.05.2020, 10:54

Прэзідэнт ЗША анансаваў бясплатную перадачу Дэлі апаратаў ШВЛ.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што краіна працуе над стварэннем вакцыны ад каранавірусу COVID-19 супольна са спецыялістамі з Індыі, паведамляе nv.ua.

Ён таксама анансаваў бясплатную перадачу ў Індыю апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх, якія патрабуюцца людзям з цяжкай формай каранавірусу.

«Я з гонарам паведамляю, што Злучаныя Штаты ахвяруюць вентылятары нашым сябрам у Індыі. Мы падтрымліваем Індыю і яе кіраўніцтва падчас гэтай пандэміі. Мы таксама супрацоўнічаем у распрацоўцы вакцыны. Разам мы пераможам нябачнага ворага!» – заявіў Трамп.

Нагадаем, Трамп раней заявіў, што вакцына супраць каранавірусу будзе гатовая і падрыхтаваная да распаўсюджвання да канца 2020 года.

17 сакавіка ў ЗША навукоўцы з Kaiser Permanente Washington Research Institute у Сіэтле пачалі тэставаць вакцыну супраць каранавірусу на людзях. У рамках выпрабаванняў вакцыну увядуць 45 валанцёрам. Кожнаму будуць уведзеныя дзве дозы з інтэрвалам месяц.

Каранавірус новага тыпу COVID-19 быў упершыню выяўлены ў кітайскім горадзе Ухані 31 снежня 2019 года.

На стан 15 траўня ў свеце дыягнаставана больш за 4,5 мільёна выпадкаў заражэння. Больш за 306 тысячаў чалавек памерлі.

Апошнія навіны