BE RU EN

Пад Гародняй разбіўся парапланерыст

  • 6.04.2020, 10:01

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Авіяцыйнае здарэнне адбылося напярэдадні ўвечары ў небе над вёскай Бросты (Гарадзенскі раён).

Паводле інфармацыі дзяжурнай частцы МНС, сігнал аб падзенні аднаматорнага параплана ў возера Бросты паступіў на пульт дзяжурнага а 19:49.

«У выніку здарэння загінуў парапланерыст. Абставіны здарэння высвятляюцца», - паведамілі ў МНС.

Апошнія навіны