BE RU EN

«Белпошта» ўвяла змены ў працы

  • 5.04.2020, 18:13

Яны закрануць наведвальнікаў аб'ектаў паштовай сувязі.

«Белпошта» часова прыпыняе выкананне сэрвісаў прымеркі і атрымання часткі адпраўленняў з таварным укладаннем (частковы выкуп) дома, у офісе і выдзеленых аб'ектах паштовай сувязі, дзе ўсталяваныя прымерачныя кабінкі, піша tut.by. Такая магчымасць была прадугледжана пакетамі паслуг «E-commerce» і «E-commerce MAX». У арганізацыі тлумачаць змены імкненнем звесці да мінімуму час кантакту атрымальнікаў паштовых адпраўленняў з супрацоўнікамі «Белпошты».

«Для захавання здароўя і выключэння шчыльных кантактаў рэкамендуем набываць тавар на інтэрнэт-пляцоўках з папярэдняй аплатай і захоўваць дыстанцыю ў чарзе ад 1,5 да 2 м пры наведванні аб'ектаў паштовай сувязі», - гаворыцца на сайце «Белпошты».

Апошнія навіны