BE RU EN

Банкі Польшчы даюць адтэрміноўкі ў плацяжах

  • 31.03.2020, 21:19

Банкі Польшчы атрымалі 200 000 заяў на так званыя крэдытныя вакацыі.

Асацыяцыя банкаў Польшчы (Związek Banków Polskich) паведаміла, што банкі краіны атрымалі блізу 200 000 заяў на так званыя крэдытныя вакацыі ў сувязі з каранавірусам, паведамляе «Радио Польша».

У залежнасці ад банка кліенты могуць падаць заяўку на адтэрміноўку плацяжу і заплаціць толькі працэнты. У выніку падаўжаецца тэрмін крэдыту.

Старшыня Асацыяцыі банкаў Польшчы Кшыштаф Петрашкевіч адзначыў, што банкі хутка апрацоўваюць пададзеныя заяўкі: «Часцей за ўсё рашэнні прымаюцца аўтаматычна цягам 24 гадзін».

З інфармацыі, сабранай АБП, вынікае, што банкі не спаганяюць камісію за апрацоўку заяўкі або камісію за адтэрміноўку выплаты крэдыту.

Апошнія навіны