BE RU EN

Ва ўсім свеце працягваюцца толькі футбольныя чэмпіянаты Беларусі і Нікарагуа

  • 27.03.2020, 21:44

Да апошняга часу сярод выключэнняў было таксама першынство ў Бурундзі.

Футбольныя чэмпіянаты Беларусі і Нікарагуа засталіся адзінымі ў свеце, якія не прыпынены ў сувязі з пандэміяй каронавіруса, піша pressball.by.

Да апошняга часу сярод выключэнняў было таксама першынство ў Бурундзі, аднак цяпер там матчы таксама перанесеныя на нявызначаны тэрмін.

Апошнія матчы бурундзійскай «Прымус лігі» датаваныя 22 сакавіка.

У клаусуры Нікарагуа выступаюць дзесяць каманд. У чацвер, 26 сакавіка, адбыліся пяць сустрэч 11-га тура. 12-ты тур пройдзе 29 і 30 сакавіка.

Апошнія навіны