BE RU EN

Фінляндыя трэці раз запар узначаліла рэйтынг самых шчаслівых краін свету

  • 20.03.2020, 12:33

Беларусь заняла толькі 75-е месца.

Фінляндыя у 2019 годзе ўзначаліла рэйтынг самых шчаслівых краін свету, акрамя яе, у першую дзясятку ўвайшлі яшчэ восем еўрапейскіх краін.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе World Happiness Report.

Даклад World Happiness Report быў упершыню выпушчаны ў 2012 годзе пры падтрымцы ААН. У ім ацэньваюцца 156 краін і ўлічваюцца наступныя паказчыкі: ВУП на душу насельніцтва, сацыяльная падтрымка, чаканая працягласць жыцця, успрыманне карупцыі ды іншае.

У першую дзясятку ўвайшлі Фінляндыя, Данія, Швайцарыя, Ісландыя, Нарвэгія, Нідэрланды, Швэцыя, Новая Зеландыя, Аўстрыя і Люксембург.

Беларусь заняла толькі 75-е месца ў рэйтынгу. Наша краіна апынулася паміж Кыргызстанам (74-е месца) і частковае прызнаным Паўночным Кіпрам (75-е месца).

Апошнія навіны