BE RU EN

Баявік «ДНР» расстраляў чатырох калег

  • 8.02.2020, 18:33

Яны адзначалі «Дзень следчых органаў МУС ДНР».

У акупаваным Данецку супрацоўнік так званага «Міністэрства дзяржаўнай бяспекі ДНР» застрэліў чатырох чалавек, пасля чаго застрэліўся сам.

Пра гэта паведамляюць «Новости Донбасса».

Інцыдэнт адбыўся на ўскраіне Данецка, у пасёлку Чулкоўка. Трое з чатырох забітых былі супрацоўнікамі «Міністэрства ўнутраных спраў ДНР»

«Яны адзначалі «Дзень следчых органаў МУС ДНР» у кавярні. Прадстаўнік «МГБ» таксама быў выхадцам з «органаў унутраных спраў». У ходзе святкавання паміж ім і знаёмымі з «МУС» узнік канфлікт. «МДБшнік» расстраляў іх і кіроўцу таксі з аўтамата Калашнікава, а затым учыніў самагубства», - гаворыцца ў паведамленні.

Падкантрольныя «ДНР» СМІ пра інцыдэнт не паведамляюць.

Апошнія навіны