BE RU EN

Канада адмовілася забяспечваць ахову прынца Гары і Меган Маркл

  • 28.02.2020, 11:29

Гэта звязана са стратай прыналежнасці да брытанскай каралеўскай сям'і.

Канадская служба грамадскай бяспекі не будзе забяспечваць ахову прынца Гары і Меган Маркл пасля 31 сакавіка, калі яны перастануць залічвацца да брытанскіх каралеўскіх сямейнікаў, піша CBC.

Улады Канады гарантавалі бяспеку Гары і Меган з лістапада 2019 года. Брытанскія СМІ сцвярджалі, што прэм'ер-міністр Джасцін Трудо паабяцаў Вялікабрытаніі ахоўваць мужа і жонку. Але Трудо заявіў, што ўрад Канады не ўдзельнічаў ні ў якіх перамовах у гэтым пытанні.

Пастанова прадставіць ахову Меган і Гары першапачаткова было непапулярная сярод канадцаў. Апытанні паказалі, што толькі кожны пяты канадзец мяркуе, што гэта правільнае выкарыстанне бюджэтных грошай. Акрамя таго канадская федэрацыя падаткаплацельшчыкаў накіравала ў канцылярыю прэм'ер-міністра пэтыцыю з 80 тысячамі подпісаў. Гэтыя людзі выказалі сваю нязгоду з неабходнасцю аплачваць ахову мужа і жонкі.

Экспэрты ў бяспецы падлічылі, што кошт абароны пары ў іх новага жыцця можа скласці ад 10 да 30 мільёнаў даляраў на год.

Апошнія навіны