BE RU EN

Польшча паводле ўзроўню багацця грамадзян апярэдзіла яшчэ адну краіну Заходняй Еўропы

  • 25.02.2020, 11:25

Даходы на душу насельніцтва выраслі.

Польшча, праз 30 гадоў пасля падзення камунізму і пачатку рынкавых рэформаў, паводле ўзроўню даходу на душу насельніцтва летась апярэдзіла яшчэ адну краіну Заходняй Еўропы - Партугалію.

Як паведамляе eurointegration.com.ua, пра гэта піша Rzeczpospolita са спасылкай на звесткі МВФ.

Узровень даходу на душу насельніцтва з улікам рэальнай пакупніцкай здольнасці нацыянальных валют у 2019 годзе ў Польшчы склаў $33 991, трохі больш, чым у Партугаліі ($33 665). Грэцыю Польшча выперадзіла яшчэ чатыры гады таму.

Газета адзначае, што, з прагнозаў МВФ, у гэтым годзе эканоміка Партугаліі будзе развівацца ў тэмпе 1,6% супраць 3,1% у выпадку польскай эканомікі.

Партугалію, як і Польшчу, апярэдзіла Вугоршчына. "Чэхія ($38,8 тыс.) наблізілася да ўзроўню Італіі ($40,4 тыс.). Улады ў Рыме не змаглі пераадолець эканамічную стагнацыю на працягу чатырох дзесяцігоддзяў, тады як чэшская эканоміка развіваецца даволі хутка. Аднак вялікі выклік для краін нашага рэгіёну - гэта дасягненне ўзроўню Гішпаніі ($41,6 тыс.), якая (важны знак) летась стала багацейшай за Італію", - гаворыцца ў матэрыяле.

Расея ($ 29,6 тыс.) апусцілася ніжэй за Грэцыю($30,2 тыс.), а Беларусь ($20,6 тыс.) Ужо стала бяднейшай за Мексіку ($20,9 тыс.). Украіна ($9,7 тыс.) толькі трохі выпярэджвае Марока ($9,2 тыс.).

Апошнія навіны