BE RU EN

Макей: Нафтавы экспарт упаў больш як на $2 мільярды

  • 25.02.2020, 11:17

Усяму віной - нафтавыя спрэчкі з Расеяй.

Праз увядзенне Расеяй абмежаванняў на вываз нафтапрадуктаў і паставак бруднай нафты экспарт Беларусі знізіўся на $2,055 млрд. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на пашыраным пасяджэнні калегіі МЗС, дзе падводзіліся вынікі працы органаў дыпламатычнай службы за 2019 год, піша onliner.by.

«На паказчыках экспарту сур'ёзна адбілася змяненне ўмоў гандлю з Расейскай Федэрацыяй, нягледзячы на дакладнае выкананне Беларуссю абавязанняў у рамках стратэгічнага партнёрства з гэтай краінай. Увядзенне Расеяй абмежаванняў на вываз нафтапрадуктаў, паставак бруднай нафты прывяло да скарачэння экспарту нашых тавараў, звязаных з нафтавай сферай, на $2 млрд 55 млн», - канстатаваў Уладзімір Макей.

Апошнія навіны