BE RU EN

Беларусь набыла 160 тысяч тон расейскай нафты праз трэйдараў

  • 20.02.2020, 18:38

«Белнафтахім» адмовіўся назваць суму ўгоды.

Беларусь набыла ў трэйдараў расейскую нафту без прэміі да кошту з перапраўкай у Літве.

Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім».

У паведамленні гаворыцца, што Беларусь закупіла 160 тысяч т расейскай нафты. Пры гэтым у кампаніі адмовіліся назваць суму ўгоды.

Прыбыццё двух танкераў з нафтай у порт Клайпеды чакаецца ў сакавіку.

Апошнія навіны