BE RU EN

Відэахіт: Пілот на рэактыўным заплечніку ўзляцеў над Дубаем

  • 19.02.2020, 16:14

Вышыня палёту склала амаль два кіламетры.

Ягоны палёт доўжыўся тры хвіліны. Хуткасць склала 240 км/г.

Скайдайвер Вінс Рэфет падняўся над найбуйнейшым горадам у ААЭ Дубаем на рэактыўным заплечніку-крыле з чатырма невялікімі рухавікамі. Пілот спачатку завіс над вадой на пляжы, а потым яму ўдалося падняцца на вышыню 1,8 кіламетраў, піша korrespondent.net.

Спачатку Jetman узляцеў на вышыню прыкладна пяці метраў над вадой на пляжы Джумейра і завіс у паветры. Гэтым Рэфет паказаў, як можна кіраваць палётам.

Пасля гэтага пілот вярнуўся на ўзлётную паласу і пачаў разгон. Адзначаецца, што хуткасць скайдайвера складала 240 км/г.

На вышыню 100 метраў пілот узляцеў за восем секунд. Максімальная вышыня, якой ён дасягнуў, склала 1,8 кіламетраў над узроўнем мора. Потым мужчына раскрыў парашут і апусціўся на зямлю.

Палёт з рэактыўным заплечнікам доўжыўся тры хвіліны.

«Гэта першы выпадак, калі пілот Jetman сумясціў бяспечнае завісанне на невялікай вышыні і вышэйшы пілатаж на вялікай вышыні ў адным палёце», - паведамляецца на сайце.

Адзначаецца, што над заплечнікам працавалі тры інжынеры.

Апошнія навіны