BE RU EN

«Гэта зомбілэнд!»: Сеціва ўзрушыла відэа дзікай акцыі на акупаваным Данбасе

  • 16.02.2020, 18:32

Відэа з акупаванага горада патрапіла ў «Фэйсбук».

У часова акупаваным Луганску правялі абсурдную акцыю да дня вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Відэа акцыі апублікавалі на Facebook-старонцы «Баба і кіт», піша apostrophe.ua.

«Луганск. Пазаўчора. І цяпер уявіце, што яны раптам на ўкраінскіх выбарах пачнуць галасаваць. Асобна звяртаем увагу на чыстыя і ахайныя вуліцы», - гаворыцца ў подпісу да кадраў, апублікаваных у нядзелю, 16 лютага.

На відэа бачна, як маладыя людзі, апранутыя ў касцюмы мілітарыстычнага стылю спыняюць аўто і раздаюць кіроўцам улёткі з георгіеўскімі стужкамі.

У Сеціве бурна адрэагавалі на кадры, назваўшы тое, што адбываецца «зомбілэндам» і жахам.

Апошнія навіны