BE RU EN

Магілёўскія праваабаронцы падалі ў суд на МУС

  • 16.02.2020, 15:41

Яны дамагаюцца сонечнага святла ў камерах.

Магілёўскія праваабаронцы з «Вясны» падалі скаргу на Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, каб з вокнаў камераў дэмантавалі жалезныя «векі» і шчыты, паведамляе «Радыё Свабода».

Скаргу накіравалі 10 лютага ў суд Маскоўскага раёна сталіцы.

На вокнах камераў у турмах і ізалятарах паводле «ўнутранага распарадку» ўстаноўленыя металічныя «векі» або шчыты, якія перакрываюць натуральнае асвятленне.

«Мы адзіная краіна Еўропы з такімі камерамі. Нават у Расеі “векі” забароненыя як вельмі шкодныя для здароўя», – абураюцца праваабаронцы.

«Абяцаюць рамонты невядома калі»

«Гэта парушэнне нормаў натуральнага асвятлення, якія даўно зацвердзіла Міністэрства аховы здароўя. Мы маем адказ Міністэрства аховы здароўя, што гэтыя нормы распаўсюджваюцца на ўсе памяшканні ў Беларусі, у тым ліку і на тыя, якія ёсць у СІЗА і турмах».

Паводле словаў праваабаронцаў, міліцэйскае кіраўніцтва прызнае, што нормы парушаюцца, «але рэальна нічога не мяняе».

Кіраўнік дэпартамента фінансаў і тылу МУС Віктар Дубавец на зварот праваабаронцаў адказаў, што канструкцыі на вокнах заменяць, калі будзе рамонт. «А калі ён будзе – ніхто не ведае», – заўважае праваабаронца Аляксандр Буракоў.

У шасці следчых ізалятарах Беларусі ўтрымліваюцца пад вартай блізу 5 тысячаў чалавек. У турмах і калоніях – 43 тысячы, у тым ліку блізу тысячы замежнікаў. Праваабаронцы абураюцца, што гэтых людзей караюць стратай здароўя.

Апошнія навіны