BE RU EN

Майк Пампэа: Новай Расейскай імперыі не будзе

  • 16.02.2020, 13:53

Заява дзяржсакратара ЗША прагучала на Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы

Кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША Майк Пампэа заявіў, што краінам, якімі рухаюць імперскія амбіцыі, не будзе дазволена іх ажыццявіць. Словы дзяржсакратара прагучалі на Мюнхенскай канферэнцыі ў бяспецы, паведамляе finanz.ru.

Маецца на ўвазе, напрыклад, Расея, якая ў 2014 годзе анэксіяй Крыму прадэманстравала, што імкнецца зноў стаць імперыяй. Акрамя яе, Пампэа загаварыў пра Кітай і Іран. Першы з іх, з ягоных слоў, праяўляе «эканамічны дэспатызм», тады як Ісламская рэспубліка ўжывае тэрор і блакаванне Інтэрнэту.

«Захад перамагае, перамагаюць свабода і дэмакратыя», - мяркуе Пампэа. З ягоных слоў, ЗША і надалей будуць дапамагаць еўрапейскім краінам, якія імкнуцца пазбавіцца ад залежнасці ад расейскіх энэрганосьбітаў.

Апошнія навіны