BE RU EN

У Беларусь з Захаду прыйшло цяпло

  • 16.02.2020, 11:48

Якой будзе тэмпература паветра ў Менску і абласцях?

У нядзелю тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам цёплай няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з Заходняй Еўропы, паведамляюць naviny.by.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, будзе воблачна з прасвятленнямі. Ападкі (дождж) чакаюцца толькі ў паўночна-заходніх раёнах.

Вецер паўднёва-заходні сярэдні да парывістага, месцамі ў паўночнай палове краіны - моцны парывісты. Тэмпература паветра ў рэгіёнах:

Берасце +7..+9°C;

Віцебск +2..+4°C;

Гомель +3..+5°C;

Гародня +6..+8°C;

Магілёў +2..+4°C;

Менск +3..+5°C.

Апошнія навіны