BE RU EN

Нервоваму зрыву Лукашэнкі знайшлі тлумачэнне

  • 16.02.2020, 9:26

Дыктатар не паслядоўны ў сваіх заявах.

Беларускі дыктатар Лукашэнка не паслядоўны ў сваіх заявах, што з'яўляецца прыкладам ягоных «нервовых паводзінаў». Такое меркаванне выказаў палітолаг Марат Башыраў у каментары апошніх заяваў беларускага дыктатара што да нафты і газу, піша газета «Вечерняя Москва».

Са слоў Башырава, такія паводзіны тлумачыцца тым, што Масква перастала датаваць беларускую эканоміку ў шкоду расейскім нафтавым кампаніям. Палітолаг адзначыў, што першапачаткова Лукашэнка казаў пра тое, што Менск адпампоўвае з нафтаправода для НПЗ тэхнічную нафту.

«Цяпер рушыла ўслед паведамленне, што Беларусь збіраецца забіраць аплачаную еўрапейскім пакупніком нафту, якая павінна перапампоўвацца праз тэрыторыю Беларусі транзітам, за які заплаціла Расея», - сказаў палітолаг. У той жа час Башыраў выказаў меркаванне, што Захад не зацікаўлены ў супрацоўніцтве з беларускімі кампаніямі.

Масква і Менск дагэтуль не могуць дамовіцца аб пастаўках расейскай нафты на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы. Праз гэта Лукашэнка загадаў шукаць магчымасці альтэрнатыўных паставак. Таксама Лукашэнка абвінавачвае Расею ў «кіданні» што да газу, а таксама сцвярджае, што Масква хоча прадаваць сваю нафту коштамі, вышэйшымі за сусветныя.

Апошнія навіны