BE RU EN

ЗША выдзеляць $1 мільярд для рэформы энэргетыкі краін ініцыятывы Трохмор’я

  • 15.02.2020, 12:47

Мэта - пазбавіць краіны ад уплыву Расеі.

Кангрэс ЗША разгледзіць прапанову аб выдзяленні амерыканскай дапамогі для ўсходнееўрапейскіх дзяржаў, якія імкнуцца да энэргетычнай незалежнасці, у тым ліку ад Расеі.

Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа падчас Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі, паведамляе карэспандэнт «Еўрапейскай праўды».

Пампэа падкрэсліў, што ЗША прадоўжаць «падтрымліваць Украіну ў барацьбе з Расеяй», але асаблівую ўвагу надаў падтрымцы ўсяго ўсходнееўрапейскага рэгіёну ў імкненні энэргетычнай незалежнасці.

«Мы плануем выдзеліць 1 млрд даляраў для нашых сяброў і хаўруснікаў з Усходняй Еўропы ў рамках ініцыятывы трох мораў», - заявіў ён.

Пампэа не ўдакладніў, якія будуць умовы выдачы сродкаў, адзначыўшы, што яны будуць накіраваныя на «падтрымку росквіту і энэргетычнай бяспекі» дзяржаў рэгіёну. «Мэта - паскорыць змены ў энэргетычным сектары», - заявіў ён.

Апошнія навіны