BE RU EN

«Горад мы чапаць не сталі, а вось стадык разнясем»

  • 1.02.2020, 17:48

Макс Корж прапанаваў новы трэк.

Макс Корж выпусціў "біяграфічны" трэк "Разнясем". Фактычна ў ім рэпер апісвае тое, што адбываецца вакол і на ягоных канцэртах падчас доўгіх гастрольных тураў, паведамляе euroradio.fm.

Песня – стадыённая крычалка, у якой фанаты паўтараюць словы за артыстам:

"Коціцца вагон – коціцца вагон, хэй!

Далёка наш дом – далёка наш дом, хэй!

Ішлі мы басанож – ішлі мы басанож, хэй!

Стадык разнясём – стадык разнясём, хэй!"

На канцэртах Макса Каржа рэгулярна здараюцца самыя розныя гісторыі. Напрыклад, у расейскай Пермі фанаты рэпера сталі ў кола і адначасова запалілі шмат фаераў. На агонь прыйшлі пажарныя. Але гледачы адабралі ў іх пажарны рукаў і сталі тушыць залу самі.

Апошнія навіны