BE RU EN

Міжнароднае расследаванне і эканамічныя санкцыі супраць рэжыму: Еўрапарламент прыме сёння рэзалюцыю аб Беларусі

  • 26.11.2020, 11:16

Супольны праект падпісалі прадстаўнікі амаль усіх палітычных груп.

Еўрапейскі парламент на сваім пасяджэнні 26 лістапада плануе прыняць рэзалюцыю ў сувязі з пастаяннымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі, сярод іншага, з забойствам Рамана Бандарэнкі, паведамляе «Радыё Свабода».

Супольны праект рэзалюцыі падпісалі прадстаўнікі ўсіх палітычных груп Еўрапарламенту, акрамя праварадыкальнай групы «Ідэнтычнасць і дэмакратыя» і леварадыкальнай групы «Аб'яднаныя еўрапейскія левыя/зялёныя левыя Поўначы».

У прапанаваным праекце рэзалюцыі, сярод іншага, сказана, што Еўрапарламент:

- самым смелым чынам асуджае забойства Рамана Бандарэнкі і выказвае спачуванне ягонай сям'і і сем'ям усіх, хто страціў сваіх блізкіх у выніку рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі;

- патрабуе неадкладнага, стараннага, бесстаронняга і незалежнага расследавання смерці Рамана Бандарэнкі і звязаных з пратэстамі смерцяў Аляксандра Тарайкоўскага, Аляксандра Віхора, Арцёма Парукава, Генадзя Шутава і Канстанціна Шышмакова;

- не прызнае вынікаў так званых прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года і выказвае сваю адназначную падтрымку народу Беларусі дзеля яго законных патрабаваннях неадкладнага спынення аўтарытарных рэпрэсій, павагі да фундаментальных свабод і правоў чалавека, правядзення новых, свабодных і справядлівых выбараў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі;

- заклікае ЕЗ падтрымаць міжнароднае расследаванне злачынстваў рэжыму Лукашэнкі супраць народа Беларусі

- падкрэслівае, што меры, прынятыя Еўразвязам і яго краінамі-удзельніцамі супраць рэжыму Лукашэнкі, дагэтуль былі недастатковыя, і вітаем пастанову Еўрапейскай рады аб працы над трэцім пакетам санкцый, накіраваных супраць фірмаў і алігархаў, звязаных з рэжымам Лукашэнкі

Галасаванне аб праекце рэзалюцыі чакаецца а 18:30 паводле менскага часу.

Апошнія навіны