BE RU EN

Навукоўцы назвалі напой, які эфектыўна запавольвае старэнне арганізма чалавека

  • 1.11.2020, 19:39

У складзе гэтага напою знаходзяцца вітаміны А, В, С і Е, а таксама вялікая колькасць мінералаў.

Медыкі распавялі пра папулярны напоі, з дапамогай якога можна запаволіць працэс старэння арганізма. Экспэрты перакананыя, што менавіта ён з'яўляецца адным з сакрэтаў даўгалецця жыхароў Японіі, піша orthodox.od.ua.

Медыкі рэкамендуюць уключыць у свой рацыён чай матча, які набірае папулярнасць ва ўсім свеце. У яго складзе знаходзяцца вітаміны А, В, С і Е, а таксама вялікая колькасць мінералаў і харчовых валокнаў. Напой багаты цынкам і жалезам, таксама прысутнічаюць кальцый і натрый. Акрамя запаволення старэння за кошт матчы можна скараціць рызыку развіцця шэрагу захворванняў, уключаючы анкалогію.

Яшчэ адна карысная ўласцівасць гарбаты ў здольнасці зніжаць узровень халестэрыну. Такім чынам можна рэгуляваць харчовыя працэсы. Памяншаецца і імавернасць сэрцава-судзінных хвароб. Рыхтуюць матчу з маладога чайнага лісця, папярэдне здробненага ў парашок яскравага зялёнага колеру.

Апошнія навіны