BE RU EN

На Маршы «Не забудзем, не даруем!» затрымалі пяць журналістаў

  • 1.11.2020, 19:01

Двое моцна збітыя.

Падчас Марша супраць тэрору сілавікі затрымалі 5 журналістаў. Паводле інфармацыі «Беларускай асацыяцыі журналістаў», затрыманы і моцна збіты фотакарэспандэнт газеты «Новы час» Дзмітрый Дзмітрыеў. Ён знаходзіцца ў РУУС Партызанскага раёна. Таксама затрыманыя рэпарцёры гэтага ж выдання Аляксандр Зяньковіч і Яна Трусіла. Яны ў Кастрычніцкім РУУС.

Таксама вядома пра затрыманне аператара «Белсата» Змітра Солтана - ён таксама моцна збіты, знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУС, у яго забралі камеру і тэлефон - і Юрыя Шамшура з агенцтва ТАСС. Апошняга пасля праверкі дакументаў адпусцілі.

Апошнія навіны