BE RU EN

Жонка прэм'ера Арменіі мае намер адправіцца ў Карабах

  • 26.10.2020, 20:30

Ганна Акапян заявіла, што мае намер прайсці вайсковую падрыхтоўку і адправіцца на «абарону межаў радзімы».

Жонка прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна Ганна Акапян заявіла, што мае намер прайсці вайсковую падрыхтоўку і адправіцца на «абарону межаў радзімы» ў Карабах.

«З заўтрашняга дня атрад жанчын з 13 чалавек, сярод якіх і я, пачнуць вайсковыя трэніроўкі. Праз некалькі дзён мы адправімся на абарону межаў радзімы (у Карабах - рэд). Мы не павінны саступаць ворагу радзіму і годнасць», - напісала Акапян у Facebook.

Апошнія навіны