BE RU EN

Медыкі назвалі галоўныя памылкі пры нашэнні масак ад каранавірусу

  • 25.10.2020, 11:56

Лекары расказалі, як зрабіць абарону больш эфектыўнай.

Названыя галоўныя памылкі нашэння масак, якія могуць прывесці да заражэння каранавірусам. Паводле словаў кіраўніка ЛОР-клінікі, кандыдата медыцынскіх навук Уладзіміра Зайцава, маску нельга насіць на падбароддзі, яна павінна закрываць нос і рот, піша lenta.ru.

Ён таксама адзначыў, што адну маску можна насіць максімум некалькі гадзінаў. Аднак частка расейцаў носіць адну і тую маску тыднямі. Лекар заявіў, што ў цяперашні час людзі выкарыстоўваюць іх не для абароны здароўя, абароны і прафілактыкі каранавірусу, а каб не атрымаць штраф пры выкарыстанні грамадскага транспарту і наведванні крамаў. На ягоную думку, такі падыход з'яўляецца памылковым.

Зайцаў таксама адзначыў, што не варта чапаць твар, нос або вочы рукамі, калі да гэтага трымаліся за парэнчы ў грамадскім транспарце, націскалі на кнопку дамафона, ліфта або банкамата. Паводле ягоных словаў, яшчэ адной памылкай расейцаў з'яўляецца рэдкае выкарыстанне санітайзераў для рук у крамах, гандлёвых цэнтрах і іншых грамадскіх месцах. Аднак самай галоўнай памылкай ён назваў адсутнасць сацыяльнай дыстанцыі. У цяперашні час яна ёсць толькі ў групаў людзей, якія маюць магчымасць працаваць з дому.

Апошнія навіны