BE RU EN

Дзеячы культуры запісалі відэа ў падтрымку Народнага ўльтыматуму

  • 23.10.2020, 17:02

У акцыі ўзялі ўдзел шмат вядомых кожнаму беларусу асоб.

Дзеячы культуры запісалі свой відэазварот у падтрымку народнага ўльтыматуму, паведамляе тэлеграм-канал vybory_smotri.

На відэа можна ўбачыць шмат знаёмых асоб - у тым ліку Маляваныча.

Нагадаем, што раней Святлана Ціханоўская абвясціла Лукашэнку ўльтыматум. Тэрмін Народнага ўльтыматуму заканчваецца 25 кастрычніка. Яго патрабаванні:

1. Лукашэнка павінен абвясціць аб адстаўцы.

2. Гвалт на вуліцах павінен спыніцца цалкам.

3. Усе палітвязні павінны быць вызваленыя.

Тэрмін дзеяння ўльтыматуму заканчваецца 25 кастрычніка.

Апошнія навіны