BE RU EN

Ранальду захварэў на COVID-19

  • 13.10.2020, 18:16

Цяпер лідар нацыянальнай каманды Партугаліі ды «Ювентуса» знаходзіцца на карантыне.

Лідар нацыянальнай каманды Партугаліі ды турынскага «Ювентуса» Крышціяну Ранальду захварэў на COVID-19. Пра гэта 13 кастрычніка паведамляе сайт Федэрацыі футбола Партугаліі.

Падчас планавага тэставання проба Ранальду паказала наяўнасць COVID-19.

Цяпер футбаліст знаходзіцца на карантыне, захворванне працякае без сімптомаў.

Вынікі тэстаў астатніх гульцоў нацыянальнай каманды Партугаліі адмоўныя, яны прадаўжаюць падрыхтоўку да гульні супраць Швэцыі ў Лізе нацый.

35-гадовы Ранальду выступае на прафесійным узроўні з 2002 года. Да пераходу ў «Ювентус» ён гуляў за лісабонскі «Спортынг», ангельскі «Манчэстар Юнайтэд» і мадрыдскі «Рэал».

У канцы ліпеня 2020 года Ранальду выйшаў на другое месца ў рэйтынгу найлепшых бамбардзіраў у гісторыі.

Апошнія навіны