BE RU EN

На беларускія дарогі выедзе вайсковая тэхніка

  • 31.01.2020, 10:49

Кіроўцам рэкамендуюць павысіць пільнасць.

У найбліжэйшыя дні ў Беларусі будзе праводзіцца праверка баявой гатоўнасці Узброеных сіл, паведамляе Міністэрства абароны, піша tut.by.

«У перыяд з 31 студзеня да 1 лютага на дарогах Магілёўскай, Менскай, Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей чакаецца рух калон вайсковай і спецыяльнай тэхнікі да месцаў выканання вучэбна-баявых задач у рамках праверкі баявой гатоўнасці», - паінфармавалі ў ведамстве.

Дзяржаўтаінспекцыя і Вайскова аўтамабільная інспекцыя рэкамендуюць удзельнікам дарожнага руху «павысіць пільнасць і выконваць правілы дарожнага руху».

Апошнія навіны